Міс Брэст-2017. У фінале за карону змагаліся 8 прыгажунь горада.

7 кастрычніка ў ЦМТ адбыўся фінал першага гарадскога конкурсу «Міс Брэст-2017». Ўладальніцай тытула стала выкладчык Брэсцкага каледжа прыборабудавання Аляксандра Толмачева.

«Мисс Брест-2017» Александра Толмачёва.

Акрамя атрыбутаў пераможцы – кароны, дыплома і стужкі, прыгажуня атрымала таксама каштоўны прыз – планшэт.

За перамогу ў конкурсе «Міс Брэст-2017» змагаліся 8 дзяўчат. У выніку ні адна з іх не засталася без намінацыі.

Дэфіле ў вячэрніх сукенках.
Першай віцэ-міс стала Лізавета Данілюк, віцэ-міс Ірына Замулко атрымала яшчэ і стужку ўладальніцы тытула «Міс Фота». Юлія Турченик стала «Міс Зачараванне», Яна Агеевец – «Міс натхненне», Марына Хайка – «Міс Стыль», Анастасія Бруцкая – «Міс Артыстызм”, Святлана Ткачук – «Міс Крэатыўнасць».
Фіналісткі адказваюць на пытанні журы.
Нялёгка справіцца з хваляваннем.
Пакуль журы раіцца, дзяўчыны раздаюць ўсмешкі гледачам.
Пакуль журы раіцца, дзяўчыны раздаюць ўсмешкі гледачам.
Дыпломы і стужкі знайшлі сваіх гаспадынь.
Фото на память с членами жюри и организаторами конкурса.

Кастынг на ўдзел у конкурсе «Міс Брэст-2017» прайшоў 9 красавіка. З вялікай колькасці прэтэндэнтак было адабрана 12 удзельніц, якім трэба было праявіць сябе на працягу некалькіх этапаў конкурсу. У выніку ў фінал прайшлі 8 дзяўчат.

Варта адзначыць, што па ўмовах конкурсу сямейнае становішча, наяўнасць дзяцей, а таксама рост і вага не мелі значэння для ўдзелу.

https://www.b-g.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

семь − 1 =

%d такие блоггеры, как: