Махлярка з Жабінкаўскага раёна выманьваць грошы пад падставай продажу сабак

Следства вызначае абставіны здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў жыхаркай Жабінкаўскага раёна за трохгадовы перыяд.

фото – иллюстрация

Па ўстаноўленых у цяперашні час даных, непрацуючая жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў Жабінкаўскага раёна, 1986 года нараджэння, у перыяд з лютага 2015 г. па кастрычнік 2017 года размяшчала на розных інфармацыйных рэсурсах у інтэрнэце аб’явы аб продажы сабак парод «вест Хайленд уайт тэр’ер», «французскі бульдог», «корги», «ёркшырскі тэр’ер». Пры гэтым, жанчына прасіла патэнцыйных пакупнікоў у якасці авансу пералічваць пэўныя сумы грашовых сродкаў на яе банкаўскую карту. Пасля атрымання грашовых сродкаў, жанчына сабак не прадавала.

У цяперашні час у дачыненні да жанчыны ўзбуджана 5 крымінальных спраў па ч.ч. 1, 2 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следствам устаноўлена 9 пацярпелых, якія пражываюць у Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях.

Калі Вы сталі ахвярай супрацьпраўных дзей пры аналагічных абставінах, просім паведаміць пра гэта па тэлефонах: +375 (29) 782-57-05, +375 (44) 580-08-41.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк

sk.gov.by

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

19 − восемнадцать =

%d такие блоггеры, как: