Фіктыўна зладзіў зяця, а той пасьля разводу яго “здаў”. За што асудзілі рэктара сельгасакадэміі ў Горках

За карупцыю асудзілі рэктара сельгасакадэміі ў Горках. Паўла Саскевіч прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу ў памеры 7350 рублёў. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, Саскевіч застаецца рэктарам. TUT.BY даведаўся падрабязнасці справы.

У 2011 годзе Павел Саскевіч, будучы яшчэ першым прарэктарам БДСГА, фіктыўна зладзіў на працу ў сельгасакадэмію свайго зяця: сказаў падначаленым аформіць дакументы, але папярэдзіў іх, што зяць будзе толькі лічыцца лабарантам навукова-даследчай часткі акадэміі.

– Зяць Саскевіч быў індывідуальным прадпрымальнікам і ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць. Яго абавязкі лабаранта выконвалі іншыя супрацоўнікі акадэміі і атрымлівалі за гэта зарплату. Афіцыйнае працаўладкаванне мужчыну неабходна было для таго, каб не плаціць унёскі у Фонд сацабароны, – патлумачыла TUT.BY старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Алена Шумейка.

Лабарантам зяць Саскевіч «працаваў» з 2011 па 2014 год. Як стала вядома TUT.BY, у 2014-м ён развёўся з дачкой рэктара, паміж былымі мужам і жонкай пачаўся канфлікт. Пасля чарговай сваркі яе былы муж расказаў сілавікам, што ў акадэміі ён фактычна не працаваў, а быў уладкаваны фіктыўна. Да таго моманту Саскевіч быў ужо рэктарам БДСГА.

Падчас следства Павел Саскевіч віну не прызнаваў. Маўляў, думаў, што экс-зяць ходзіць на працу і выконвае свае абавязкі. Пра тое, што гэта не так, Саскевіч нібыта даведаўся толькі падчас праверкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девятнадцать + 18 =

%d такие блоггеры, как: