Стала вядома, што аўтавакзал у Берасці будзе гучаць па-беларуску

Як распавяла Дар’я Намятава, каардынатар ініцыятывы «Аўтавакзал па-беларуску», кіраўніцтва аўтавакзала плануе зрабіць агучванне адпраўлення і прыбыцця транспарту на беларускай мове. Рэйсы, якія накіроўваюцца ў замежныя гарады, будуць дадаткова агучвацца на ангельскай мове.

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак ААТ “Брэстаблаўтатранс” Барыс Калінін паведаміў, што ініцыятыву аб беларусізацыі “сэрца” міжгародніх і міжнародных перавозак падтрымаў і старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Нагадаем, што 12 сакавіка ў офісе АРР “Дзедзіч” адбылася сустрэча ініцыятараў кампаніі «Аўтавакзал па-беларуску» з кіраўніцтвам аўтавакзала і прадстаўнікамі “Брэстаблаўтатрансу”, на якой стала вядома, што ўнутранае і знешняя афармленне новага аўтавакзала будзе прадстаўлена на беларускай мове з дубляваннем на ангельскую.

Ініцыятыву “Аўтавакзал па-беларуску” рэалізавала Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у межах кампаніі “Наша мова”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

16 − 6 =

%d такие блоггеры, как: