У Берасьці ўзялі ў пракат фільм «Жоўты пясочак»

Рэжысэр-пастаноўшчык і сцэнарыст Аляксей Туровіч падпісаў дамову, што ягоную кінастужку паводле прыпавесьці Васіля Быкава «Жоўты пясочак» з 19 кастрычніка да 1 лістапада будуць паказваць у цэнтры гораду, у кінатэатры «Беларусь» на вуліцы Савецкай, 62.

«Фільм будуць паказваць адзін раз на дзень у глядзельнай залі на 250 чалавек — паведаміў Свабодзе Аляксей Туровіч. — Штодня сэанс пачынаецца ў 17.40».

Кінадрама Туровіча адсылае гледачоў у 30-я гады мінулага стагодзьдзя, калі СССР ахапілі сталінскія рэпрэсіі. Стужка расказвае, у прыватнасьці, пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

«Я атрымаў з БТ копію пратаколу паседжаньня камісіі ў пытаньнях набыцьця маёмасных правоў. Гэтая камісія ў складзе 19 чалавек (ад старшыні камісіі генэральнага прадусара Шульмана да дырэктара фондавых матэрыялаў Вярэніча) вырашыла адхіліць маю прапанову аб набыцьці права паказу „Жоўтага пясочку“ на эфірных тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, — гаворыць Аляксей Туровіч. — Мяне вельмі зьдзівіла, што ў гэтым адказе няма ніводнага слоўца, зь якой прычыны БТ не захацела набываць мой фільм. Мне ж як творчай асобе гэта вельмі важна. Таму я напісаў ліст на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі спадара Давыдзькі з просьбай патлумачыць, што не падабаецца камісіі ў маёй працы. Цяпер чакаю ягонага адказу».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

9 − 8 =

%d такие блоггеры, как: